Экс-прэм'ер Украіны, лідэр партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка лічыць, што судовы працэс супраць яе завершыцца абвінаваўчым прысудам і за кратамі яе жыццю будзе пагражаць небяспека.

"Я думаю, што маё асуджэнне было перадвызначана яшчэ да пачатку судовага працэсу. У гэтай частцы свету мы, на жаль, вельмі добра знаёмыя з механізмам паказальнага судзілішча", - сказала экс-прэм'ер у інтэрв'ю выданню "The Times", паведамляецца на персанальным сайце Ю. Цімашэнка.

"Я ніколі не дам Януковічу і яго рэжыму задавальнення пачуць хоць найменшы намёк на страх з майго боку. Але калі шчыра паглядзець на гэтага чалавека і яго дзеянні, становіцца зразумела, што нельга паручыцца за маю асабістую бяспеку" , - сказала Ю. Цімашэнка.

Ю. Цімашэнка распавяла, што цяпер чытае лекцыі бірманскай лідаркі апазіцыі Аун Сан Су Чжы аб свабодзе. "На працягу 20 гадоў бірманская дыктатара спрабавала зламаць яе, але яна ўсё яшчэ застаецца яркім прыкладам. Я з усіх сіл паспрабую пераймаць яе мужнасць".

Генеральная пракуратура абвінавачвае Ю. Цімашэнка ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў пры заключэнні "газавых кантрактаў" з Расіяй у 2009 годзе, чым дзяржаве былі прычыненыя страты на суму больш за 1,5 млрд грн.

Суд пачаў разгляд "газавай справы" 24 чэрвеня. 5 жніўня на пасяджэнні суда Ю. Цімашэнка была арыштаваная.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 10 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады да 3-х гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?