Такі персанальны кавалачак свабоды.

Ірына Халіп мела доўгатэрміновае спатканне з мужам. Яна адзначыла, што стаўленне да Андрэя Саннікава з боку асуджаных добрае. «Яны паважаюць тых, хто пакутуе за ўсіх. Яны памятаюць, што Андрэй казаў у перадвыбарчай праграме пра вялікую колькасць незаконных прысудаў у краіне. З боку адміністрацыі стаўленне жорсткае. Але адкрытага здзеку ў наваполацкай калоніі няма, як у Горках у Змітра Дашкевіча».

«У яго ёсць традыцыя, як ён кажа, уздымаць сцяг.

Я перадала яму раней белы пластмасавы кубак. А Андрэй зрабіў пасярэдзіне кубка чырвоную стужку. Такі бел-чырвона-белы сцяг. І кожную раніцу ён выходзіць з кавай на ганак і ўздымае гэты сцяг.

Персанальны кавалачак свабоды».

Ірына Халіп сказала, што мужу не прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Але ён і не падпісаў бы яго. «Ён турэмны тэрмін не памяняе на легітымнасць Лукашэнкавай улады». Саннікаў вітае тых вязняў, хто напісаў прашэнне і выйшаў на свабоду, і не асуджае іх.

Андрэй Саннікаў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Напісаць яму можна на адрас:

211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?