Аб гэтым старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў у эфіры праграмы «Карціна свету» на «РТР-Беларусь» 10 верасня.

«Я хацеў бы сёння, 10 верасня, у Дзень горада, праінфармаваць жыхароў Мінска, і ў першую чаргу маладую частку нашага горада. Прэзідэнт краіны, удзельнічаючы ў мерапрыемствах па адкрыцці Цэнтральнага аўтавакзала, па адкрыцці гарадскіх ліній, задаў пытанне, як справы з бясплатным праездам школьнікаў па Мінску. На IV Усебеларускім сходзе было прынята рашэнне, каб мінскія школьнікі (каля 140 тысяч чалавек) ездзілі бясплатна. Я праінфармаваў аб тым, што гэтае рашэнне дзейнічае. Сёння школьнікі горада перамяшчаюцца ў грамадскім транспарце бясплатна», — расказаў Ладуцька.

Паводле яго слоў, Лукашэнка даў даручэнне распаўсюдзіць і на студэнтаў гэтую норму. «Я магу сёння ўпэўнена сказаць — мы вывучылі ў пятніцу гэтае пытанне, зрабілі адпаведныя разлікі. З панядзелка студэнты горада Мінска могуць перамяшчацца па Мінску дастаткова свабодна па сістэме грамадскага транспарту», — сказаў Ладуцька.

Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама, гэтая норма будзе распаўсюджвацца на студэнтаў толькі дзённай формы навучання «па студэнцкіх пасведчаннях». «Механізм арганізацыі, дапусцім, метро, будзе адпрацаваны за некалькі дзён», — падкрэсліў ён.

Як паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», афіцыйнага рашэння аб бясплатным праездзе студэнтаў не прынята. «Мы чакаем гэты дакумент у найбліжэйшы час», — сказалі спецыялісты. Аб тым, што рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята, паведамілі і ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?