Як паведаміў на відэабрыфінгу 12 верасня начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, гэтай ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер
Як зазначыў Рабаў, на гэтым тыдні «з дня ў дзень будзе рабіцца ўсё халадней». Ноччу мінімальная тэмпература будзе складаць плюс 5–12°С. У дзённыя гадзіны: у сераду плюс 16–23°С, у чацвер — 14–21°С, пятніцу — 12–18°С. «Гэта будзе на
«Да выхадных рост атмасфернага ціску адсуне шчыльныя воблакі і дажджы за межы Беларусі. На надвор’е пачне аказваць уплыў скандынаўскі антыцыклон», — зазначыў спецыяліст. На Палессі чакаюцца начныя замаразкі да 0 — мінус 2°С. Не выключаны замаразкі і ў нізкіх месцах у іншых рэгіёнах. Максімальная тэмпература днём складзе 12–18°С, па паўднёвым захадзе — да 20°С.
У пачатку наступнага тыдня «Паўночная Атлантыка возьме ўладу ў свае рукі, пойдуць дажджы і будзе воблачнае надвор’е».«Казаць пра паляпшэнне надвор’я пакуль не даводзіцца, бабіна лета крыху адкладваецца і чакаецца або ў трэцяй дэкадзе або ў пачатку кастрычніка», — сказаў Рабаў.
У бліжэйшыя суткі ў Мінску чакаецца воблачна з праясненнямі, ноччу кароткачасовы дождж, днём — без істотных ападкаў, раніцай — слабы туман, вецер заходні (4–7