Пра гэта паведаміў сам сакратар ЦВК у эфіры аналітычнай праграма «Панарама тыдня» на БТ.

Лазавік мусіў узяць удзел у міжнародным семінары ў Кішынёве па выбарчаму праву. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўлялася Рада Еўропы. Менавіта яны настаялі на адсутнасці Лазавіка ў спісе.

Мікалай Лазавік уваходзіць у спіс неўзных на тэрыторыю краін Еўрасаюза.

«Але ж Малдова — гэта не ЕС, — абураўся ў эфіры Лазавік. — Мне сказалі, што адмова звязаная з Плошчай, але якое я маю да яе дачыненне? Плошча была арганізаваная еўрапейскімі краінамі».

Мікалай Лазавік разам з сваёй начальніцай Лідзіяй Ярмошынай быў уключаны Еўрасаюзам ў спіс неўязных за фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?