У «Нашу Ніву» звярнуўся чытач, які працуе ў адной са сталічных бальніц. Ён расказаў, што ім, як і астатнім бюджэтнікам, паабяцалі выплаціць аднаразовую дапамогу ў памеры 500 тысяч рублёў. Толькі радасці ад гэтага няшмат. «Дагэтуль у нашых разліковых лістах была графа “матэрыяльная дапамога”. Яна складала 35—50 тысяч рублёў штомесяц. Цяпер нам сказалі, што як толькі мы атрымаем гэтыя 500 тысяч, графа знікне», — кажа чытач.

Падобная інфармацыя прыйшла і з адной з раённым бальніцаў. Тут супрацоўнікаў нібыта папярэдзілі, што матэрыяльная дапамога знікне адразу пасля павышэння тарыфнай стаўкі І разраду.

Акрамя таго, людзей непакоіць той, факт, што абяцаныя 500 тысяч могуць даць пасля чарговай дэвальвацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?