Валавы замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў.
Як паведамілі ў Нацбанку, у разліку на душу насельніцтва замежны доўг склаў амаль 3,5 тыс. долараў супраць 3 тысяч на 1 студзеня.
Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне замежнага доўгу ў першым паўгоддзі 2011 года было выдзелена 2,96 млрд долараў (14,3% ад даходаў ад экспарту тавараў і паслуг).
Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў