12 верасня ў інтэрнэт-краме oz.by з’явіўся раман Віктара Марціновіча «Параноя», які быў фактычна забаронены ў Беларусі цягам двух гадоў. Чаму забароненая кніга раптоўна стала дазволенай? «Наша Ніва» пацікавілася ў аўтара.

«Ніякіх заяваў для БТ я не рабіў, і дамоваў аб супрацы не падпісваў. — кажа Віктар Марціновіч. — З якой прычыны „Параною“ дазволілі, для мяне загадка. Як, уласна, і тое, чаму яе забаранілі. Я маю некалькі версій.

Магчыма, калі Амерыканскі Пэн-цэнтр з 136 кніг выбірае адну для перакладу,
то, выходзіць, няправільна, што на радзіме гэтая кніга забароненая. Магчыма, палітычная сітуацыя ў Беларусі не такая вострая цяпер».

Пра з’яўленне кнігі ў продажы Віктар Марціновіч даведаўся ад сябра — той даслаў спасылку на інтэрнэт-краму, дзе цяпер кнігу можна купіць за 36 152 рублі.

«Кажуць, на яе ўжо сфармавалася чарга. Асабіста ў мяне ніякіх кантактаў з oz.by не было. Калі такія крамы атрымаюць нейкі прыбытак, то магчыма, што і звычайныя крамы возьмуць „Параною“ на распаўсюд. Добра, што яна з’явілася — сябры майго бацькі, напрыклад, не будуць чытаць кнігу з манітора: для старэйшага пакалення кніга мусіць мець папяровы выгляд, тады яе можна лічыць кнігай».

Пасля вяртання папяровай «Параноі» лагічным падаецца выданне на паперы і другой кнігі аўтара.

Аднак выдаваць кнігай беларускамоўны раман «Сцюдзены вырай» Віктар Марціновіч пакуль не збіраецца.

«Я не хачу заганяць „Вырай“ у „гета-літаратуру“. Я магу выдаць яго за свой кошт — асобнікаў 300–400. Мае сябры з сайта 34mag.net,размясцілі раман у сябе. На тую старонку заходзіла 7000 унікальных карыстальнікаў, калі хаця б палова з іх спампавала „Вырай“, то ягоны наклад па Беларусі ўжо перавысіў наклад папяровай „Параноі“. Таму выдаваць яго кнігай „каб была“ у дзяржвыдавецтве з прыстойным накладам я не бачу сэнсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?