спектаклем «Чароўныя падарункі» ў пастаноўцы рэжысёра Аляксея Ляляўскага і мастачкі Алы Ганіёдскай.

П’еса «Чароўныя падарункі», напісаная Віталем Вольскім паводле народнай казкі, зрабілася першым арыгінальным творам для беларускага лялечнага тэатра. Яна мае багатую сцэнічную гісторыю і па праву лічыцца класікай нацыянальнай драматургіі. Упершыню пастаўленая ў 1939 г./ пад назвай «Дзед і жораў», гэтая п’еса ніколі надоўга не знікала з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

З гэтым спектаклем тэатр шмат гастраляваў, удзельнічаў у прэстыжных міжнародных фестывалях у Бельгіі, Германіі, Латвіі, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістане, Украіне, Францыі, Харватыі.

Цяпер тэатр аднавіў пастаноўку 1986 года — і яна атрымала не толькі новае дыханне, але і новых выканаўцаў і новую назву. Раней спектакль называўся «Дзед і жораў», а варыянт 2011 года атрымаў аўтарскую назву Віталя Вольскага — «Чароўныя падарункі».

У новым сезоне тэатр таксама парадуе сваіх гледачоў новымі пастаноўкамі і імпрэзамі.

Для маленькіх мінчан рэжысёр Аляксандр Янушкевіч і мастак Валерый Рачкоўскі рыхтуюць спектакль «Асцярожна: свіння» паводле латышскага драматурга Хірманіса Паўкша. А творчы дуэт Аляксея Ляляўскага і Таццяны Нерсісян прадставіць пастаноўку для дарослых — «Шоўк» паводле нашумелага рамана Алясандра Барыка. Завяршэнне сезона 2011–2012 будзе адметнае Беларускім міжнародным фестывалем тэатраў лялек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?