Суд над Андэрсам Брэйвікам можа быць часткова адкрытым, паведамляе нарвежскае выданне VG. 32-гадовага нарвежца вінавацяць у здзяйсненні падвойнага тэракта 22 ліпеня, у выніку якога загінулі 77 чалавек.

Адвакаты Брэйвіка давялі, што цалкам закрыты працэс над іх падабаронным не магчыма правесці, не парушыўшы нарвежскія законы. На закрытым працэсе настойваюць следчыя пракуратуры і паліцыя. Яны апасаюцца, што праз прэсу тэрарыст можа звязацца са сваімі магчымымі паплечнікамі. Суд пастанавіў, што на працэс будуць дапушчаныя пацярпелыя і родныя загінуўшых у часе тэрактаў, а таксама журналісты. Для прэсы будуць уведзеныя істотныя абмежаванні: поўная забарона на фота- і відэаздымкі, а таксама абмежаванні пры публікацыі матэрыялаў з судовых працэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?