Упраўленнем дазнання папярэдняга расследавання УУС Мінскага аблвыканкама 13 верасня была распачата справа на падставе арт. 219 КК (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці ў асабліва буйным памеры) па факце пажару на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі». Пра гэта БелаПАН паведамілі ў абласной міліцыі.

Урон, нанесены пажарам, перавысіў тысячу базавых велічыняў (адна базавая велічыня — 35.000 рублёў).

Як паведамлялася раней, пажар у «Дудутках» здарыўся вечарам 10 верасня. Згарэлі дах і драўляныя столевыя перакрыцці на плошчы каля 600 кв. м. Знутры выгаралі хлебапякарня, сховішча рэтрааўтамабіляў, рамонтная і цяслярная майстэрні, што знаходзіліся на першым паверсе, на другім паверсе — этнаграфічная галерэя. Знішчаны нямецкі аўтамабіль «Хорх» 1930 года выпуску, экспанаты народных рамёстваў, абсталяванне для выпечкі хлеба, восем станкоў. Пацярпелых няма.

Паводле папярэдняй інфармацыі, нічога са знішчанага агнём, апрача аўтамабіля, гістарычнай каштоўнасці не ўяўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?