Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская перспектыва» правялі ў сталіцы акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім.

Раніцай 15 верасня на цэнтральных вуліцах горада на афішных тумбах з’явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра арышт правабаронцы Алеся Бяляцкага, які з 4 жніўня знаходзіцца за кратамі, з заклікам далучыцца да яго абароны.

Як кажа актывіст «Еўрапейскай перспектывы» Дзяніс Кобрусеў, акцыя мела дзве мэты:

«Па-першае, мы хацелі прыцягнуць увагу людзей да таго факту, што ў Беларусі праваабаронцаў арыштоўваюць за іх дзейнасць, адбываюцца рэпрэсіі, найлепшым людзям нашай краіны пагражаюць гады турмы. Па-другое, хацелі прарэкламаваць сайт праваабарончага цэнтру „Вясна“, дзе людзі могуць канкрэтна даведацца, якім чынам лепш дапамагчы Алесю Бяляцкаму, а таксама іншым палітвязням, і паглядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі ў галіне правоў чалавека. Бо па АНТ і БТ такога не кажуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?