Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў паўночна-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях — да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–12°С, на тарфяніках Палесся +3–5°С,

днём ад +12°С па поўначы да +18°С на поўдні краіны.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8–10°С, днём +13–15°С.

17 верасня па краіне невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе Віцебскай вобласці невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–8°С,

на тарфяніках Палесся замаразкі да 0 — -2°С; днём +12–19°С.

18 верасня невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–9°С, месцамі на глебе замаразкі да 0 — -2°С; днём +15–22°С, па Брэсцкай вобласці да +24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?