паведаміў на прэс-канферэнцыі 15 верасня намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.

«З ухвалення вышэйшага кіраўніцтва краіны ў астатні перыяд 2011 года і напачатку 2012-га прадугледжана змяненне структуры цэнтральнага апарату і рэфармаванне сістэмы мытні па прынцыпе «адна вобласць — адна мытня», — сказаў ён.

Паводле слоў Барысюка, у межах дзейнага штата цэнтральнага апарату ДМК будуць выдзелены структуры, якія стануць адказваць за фарміраванне нарматыўна-прававой базы Мытнага саюза, знаходжанне яе ў актуальным стане, за ўдзел у перамоўным працэсе мытнымі службамі Расіі і Казахстана.

Прадугледжана аб’яднанне Брэсцкай і Пінскай мытняў, а таксама Гомельскай і Мазырскай.

На думку намесніка старшыні ДМК, новая структура «дазволіць аптымізаваць працэсы мытнага кантролю, акцэнт пры гэтым будзе зроблены на прымяненне найноўшых інфармацыйных тэхналогій і рэалізацыю аналітычных алгарытмаў пры выбары аб’ектаў мытнага кантролю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?