Беларусь працягвае перамовы з МВФ аб прадастаўленні новага крэдыту,заявіў прэм’
«Мы працягваем работу. Лічым, што для гэтага [выдзяленне новага крэдыту] ёсць усе падставы. Мы ідзём у рамках узятых на сябе абавязацельстваў. Таму калі не будзе палітызавана з таго боку [МВФ], то мы маем права разлічваць на праграму», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Адказваючы на пытанне, ці можа Беларусь абысціся без новага крэдыту МВФ, прэм’
Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, Беларусь у прынцыпе можа вырашаць задачы ў эканоміцы і без новага крэдытавання з боку МВФ. «Але з улікам таго, што гэта міжнародная арганізацыя, дзе мы з’яўляемся паўнапраўнымі членамі, гэта не толькі выдзяленне адпаведнай крэдытнай падтрымкі, што немалаважна, наяўнасць праграмы з МВФ — гэта своеасаблівы сігнал міжнароднай супольнасці аб тым, што эканоміка на ўздыме, развіццё ідзе па агульнапрынятых у сусветнай практыцы нормах», — сказаў кіраўнік урада.
«Перамовы працягваюцца, адмаўляцца ад новай праграмы з МВФ Беларусь не плануе», — дадаў прэм’