У жывым эфіры «Еўрарадыё» былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі заявіў, што ў апошні час адміністрацыя калоніі некалькі разоў прапаноўвала яму напісаць прашэнне аб памілаванні. Прычым быў важны сам факт напісання паперы -- не канечне было нават прызнаваць віну.

«У калоніі пагражалі згвалтаваннем, у выпадку калі не падпішу прашэнне аб памілаванні. Дзейнічалі праз іншых зняволеных. На гэты конт будзе асобнае інтэрв'ю. Я нічога не падпісваў і Лукашэнку не пісаў. Прасілі нават не прызнаваць віну, але я не пісаў нічога», -- распавёў Класкоўскі-малодшы.

Нагадаем, што 14 верасня на волю выйшлі яшчэ 11 палітвязняў. У адрозненне ад папярэдніх памілаваных, практычна ніхто з іх не пагадзіўся падпісваць прашэнні аб памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?