Мяркуючы па ўсім, восень — вясёлая часінка для ласёў ў Швецыі. Нядаўна аднаго п’янага лася давялося здымаць з яблыні. А надоечы іншы падпіты сахаты зацягнуў у лес дзіцячыя арэлі.

 Тыповы шведскі лось, The Local

Тыповы шведскі лось, The Local

Вярнуўшыся ўвечары ў сераду дадому з працы, жыхар горада Сторэбро на поўдні Швецыі (акруга Кальмар) пабачыў у сябе ў садзе сляды п’янага ласінага дэбошу.

Паўсюль валяліся агрызкі гнілых яблыкаў, ад якіх захмялеў лось, піша The Local. Акрамя таго, некуды падзеліся дзіцячыя арэлі, што віселі на дварэ.

Мужчына патэлефанаваў у паліцыю, якая, у сваю чаргу, звязалася з мясцовым паляўнічым і папрасіла яго адшукаць след лася. Выявіць жывёліну не ўдалося, аднак знайшліся арэлі — на дрэве за паўкіламетра ад дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?