Злучаныя Штаты Амерыкі працягваюць настойваць на вызваленні ўсіх палітзняволеных у Беларусі і іх поўнай рэабілітацыі.
Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Мелія 15 верасня падчас анлайн прэс-канферэнцыі.

«Пазіцыя ЗША, якая ўзгоднена з Еўрасаюзам, заключаецца ў тым, што беларускія ўлады павінны вызваліць усіх палітзняволеных, якія апынуліся ў турме пасля мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, — сказаў ён. — Мы патрабуем, каб усе яны былі вызваленыя і рэабілітаваныя,

каб яны маглі вярнуцца да нармальнага жыцця, нармальна працаваць».

Мелія нагадаў, што праблемы з дэмакратыяй і выкананнем правоў чалавека ў Беларусі сталі прычынай увядзення Злучанымі Штатамі санкцый у адносінах да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія кантралююцца вышэйшымі службовымі асобамі краіны або іх прыбліжанымі.

Мелія асабліва падкрэсліў, што без вызвалення ўсіх палітзняволеных не можа быць гаворкі аб паляпшэнні адносін Беларусі з ЗША і ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?