Пра гэта заявіў у пятніцу Аляксандар Лукашэнка падчас адкрыцьця заводу ЗАТ «Атлянт».

У Беларусі будзе арганізаваны выпуск поўнай намэнклятуры бытавой тэхнікі. Канкрэтным крокам для выкананьня гэтай маштабнай задачы зьяўляецца ўвод у строй заводу бытавой тэхнікі ЗАТ «Атлант», заявіў прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка сёньня на адкрыцьці прадпрыемства.

Паводле ягоных словаў, рашэньне гэтай задачы будзе мець двайны эфэкт. Па‑першае, насыціць унутраны рынак Беларусі прадукцыяй, якая карыстаецца попытам, але якую краіна вымушана імпартаваць, выдаткоўваючы на гэта немалыя валютныя рэсурсы. «Больш танная айчынная тэхніка дасьць эканомію фінансаў ня толькі дзяржавы, але й беларускім сем’ям», ‑ мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Па‑другое, дадаў ён, выпуск у Беларусі ўсяго комплексу неабходнай чалавеку тэхнікі дазволіць выйсьці з новым асартымэнтам на замежныя рынкі, тым самым павялічыць экспартны патэнцыял краіны і дасьць дадатковую крыніцу паступленьня валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?