Еўрапарламент заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага з-пад варты, зняць з яго ўсе абвінавачанні і спыніць у дачыненні да яго расследаванне, паведамляе прэс-служба ЕП.

У прынятай 15 верасня ў Страсбургу (Францыя) рэзалюцыі еўрапарламентарыі выказваюць глыбокую заклапочанасць пагаршэннем сітуацыі з праваабаронцамі ў Беларусі. Яны рашуча асуджаюць нядаўні арышт Бяляцкага і вылучэнне абвінавачанняў супраць яго, а таксама няздольнасць беларускіх уладаў паважаць фундаментальныя правы на свабоду сходаў і выказвання.

Улічваючы «беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года», дэпутаты выказваюць упэўненасць, што крымінальная справа ў дачыненні да Бяляцкага палітычна матывавана і заведзена з мэтай перашкодзіць яго законнай працы ў якасці праваабаронцы.

ЕП таксама заклікае Савет ЕС, Еўракамісію і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан узмацніць націск на беларускія ўлады і пашырыць спіс візавых і фінансавых санкцый, з тым каб ён закрануў удзельнікаў арышту і пераследу Бяляцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?