Яго ў судзе апавяшчае бок абвінавачвання.

У пратаколе ёсць словы Кавалёва аб тым, што Канавалаў паказваў яму незадоўга да тэракту 11 красавіка нейкія таблеткі (пігулкі) у жэлацінавай абалонцы. Дзмітрый заявіў, што мае намер прыняць гэты прэпарат, каб скончыць жыццё самагубствам. Аднак незразумела, калі менавіта ён хацеў гэта зрабіць.

Агучваючы пратакол допыту, абвінавачванне прапанавала зачытваць толькі тыя ўрыўкі, якія супярэчаць паказанням Кавалёва, дадзеных на судзе. Але прадстаўнік адной з пацярпелых папрасіў чытаць усе паказанні, каб было ясна, што на паперы няма разыходжанняў з відэазапісам допыту. Суддзя Аляксандр Федарцоў задаволіў гэтую просьбу. Прадстаўнікі абвінавачванні зачытваюць ўвесь тэкст. Пратакол налічвае больш за 60 старонак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?