Гэта на 0,01% больш, чым у студзені — ліпені мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульнай колькасці насельніцтва, занятага ў эканоміцы, 3 млн. 464,4 тыс. чалавек (74,3%) складалі работнікі арганізацый (акрамя суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці). Акрамя таго, на ўмовах сумяшчальніцтва і па грамадзянска-прававых дагаворах для работы ў гэтых арганізацыях прыцягваліся 147,6 тыс. чалавек.

Арганізацыі (акрамя суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені — ліпені бягучага года прынялі на работу 472,2 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя рабочыя месцы — 33,3 тыс. За сем месяцаў звольнены па розных прычынах 492,9 тыс. чалавек. Суадносіны прынятых і звольненых работнікаў па рэспубліцы склалі 95,8% (у студзені — чэрвені бягучага года — 93,4%).

З агульнай колькасці звольненых 7,9% былі звольнены за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9 працэнта — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?