Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала СТВ старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

Гэта звязваецца з тым, што прадпрыемствам неабходна будзе выплаціць падаткі ў рублях.
Акрамя таго, значна ўзрасла колькасць валюты, што здае насельніцтва. «Мы мяркуем, што курс будзе зніжацца, можа быць, нават на наступным тыдні рэзка пойдзе ўніз. Наступны тыдзень — падатковая, і прадпрыемствам патрэбныя будуць беларускія рублі», — адзначыла Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў,

Нацбанк чакаў па выніках першай дадатковай сесіі больш высокі курс замежных валют — на ўзроўні 9 тыс. за даляр і больш,

і тое, што гэтыя чаканні не апраўдаліся, выклікае аптымізм. Надзея Ермакова таксама адзначыла высокую актыўнасць насельніцтва па продажы валюты. Калі ў першы дзень яшчэ адчувалася насцярожанасць, то цяпер назіраецца значная актывізацыя валютна-абменных аперацый. Калі ў дзень адкрыцця дадатковай сесіі банкі купілі каля $3 млн, то за чацвер гэтая лічба павялічылася ў пяць разоў. За пятніцу сума будзе яшчэ больш вялікая, паколькі

ў асобныя рэгіёны прыйшлося ў тры рэйсы падвозіць беларускія рублі для функцыянавання абменнікаў.

Як паведамлялася, мэта правядзення дадатковай — задаволіць попыт на валюту. На рынкавых умовах, без якіх-небудзь абмежаванняў любы суб’ект гаспадарання можа зараз выстаўляць заяўкі на куплю або продаж валюты. Як паведамлялася, рынкавы курс даляра па выніках першых таргоў на дадатковай біржавы сесіі склаў 8600, расейскага рубля — 305, еўра — 12100 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?