У ноч на 12 верасня ў адным з прыватных дамоў Вілейкі35-гадовая віляйчанка падрапала твар участковаму міліцыянеру, а ў гэты час яе59-гадовая маці біла вартавога парадку рукамі па галаве.
Здарэнне адбылося апоўначы.
Міліцыянера, які абслугоўвае гэты ўчастак, на рабоце не было, таму па адрасе на патрульнай машыне выехаў дзяжурны ўчастковы. П’яную гаспадыню і яе дачку не задаволіў прыезд іншага ўчастковага.
Калі міліцыянер усё ж прапанаваў разабрацца са скандалам, які ўчыніў сужытнік, жанчыны пачалі біць яго рукамі па галаве, а дачка гаспадыні яшчэ і твар участковаму падрапала. Выратавалі свайго калегу ад раз’юшаных жанчын міліцыянеры
На дэбашырак надзелі кайданкі і завезлі ў дзяжурную часць. Цяпер вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да работніка міліцыі».