Сітуацыю ў Беларусі абмеркавалі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сенатар Джон Маккейн у ходзе сустрэчы 16 верасня ў Вашынгтоне, паведамляе сайт ucpb.org.

Лябедзька назваў сустрэчу «змястоўнай і прадметнай». Паводле слоў лідара АГП, Маккейн цікавіўся, што ён можа зрабіць для Беларусі.

«Мы размаўлялі аб палітзняволеных, аб умовах правядзення свабодных выбараў у Беларусі, аб магчымасці выпрацоўкі плана Маршала для Беларусі», — паведаміў Лябедзька.

Паводле інфармацыі кіраўніка АГП, Маккейн мае намер гаварыць аб Беларусі на пасяджэнні сената.

Нагадаем, Анатоль Лябедзька ўзяў удзел у Парламенцкім форуме новых дэмакратый, які прайшоў 15 верасня ў Вашынгтоне. У мерапрыемстве ўдзельнічалі як дзейныя, так і былыя парламентарыі розных краін. Лідар АГП, у прыватнасці, выступіў з дакладам у ходзе дыскусіі аб сітуацыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?