Раніцай 17 верасня ў пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» пасля праходжання пашпартнага кантролю і выезду з «зялёнага калідора» супрацоўнікамі мытні быў спынены мікрааўтобус «Форд-Транзіт». За рулём аўтамабіля знаходзіўся 43-гадовы жыхар Брэста, які вяртаўся з Польшчы.

Транспартны сродак быў накіраваны ў бокс паглыбленага надгляду, падчас якога ў яго салоне пад прыборнай панэллю быў знойдзены поліэтыленавы пакет з 50 тыс. даляраў ЗША.

Затым быў ажыццёўлены дэмантаж скрыні для пальчатак і ўнутры панэлі прыбораў, знойдзена яшчэ 400 тыс. долараў ЗША.

Як дапоўнілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні,

грамадзяніну са знойдзенай сумы было перададзена 10 тыс. даляраў,
якія ён мае права ўвозіць без пісьмовага дэкларавання.

Астатняя валюта ў яго канфіскавана да рашэння суда на прадмет адміністрацыйнага правапарушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?