Урад Кітая прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі льготнага крэдыту ў 1 млрд. долараў ЗША для рэалізацыі сумесных узгодненых праектаў. Аб гэтым паведаміў старшыня пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга 17 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Паводле яго слоў, КНР таксама выдзеліць 70 млн. юаняў у якасці бязвыплатнага гранта.

На сустрэчы быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Кітая і Беларусі.

Афіцыйны візіт у Беларусь кітайскай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй У Банга будзе доўжыцца па 20 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?