Акцёр, рэжысёр і святар Іван Ахлабысцін не будзе балатавацца ў прэзідэнты Расіі, бо гэта забаронена грамадзянам, якія маюць духоўны сан, пра што сам Ахлабысцін паведаміў у сваім Twitter’ы.Пры гэтым Ахлабысцін запатрабаваў вярнуць графу «супраць усіх», так як цяпер «у нацыі няма выбару».
«Пакараюся меркаванню Святой Царквы», — напісаў Ахлабысцін у нядзелю.
Пра свой намер вылучацца ў прэзідэнты ён абвясціў 5 верасня, напярэдадні свайго творчага вечара ў «Лужніках», пасля чаго яго прозвішча трапіла ў сусветныя трэнды Twitter.
Аднак рашэнне Ахлабысціна было рэзка асуджана РПЦ, дзе заявілі пра існаванне «адназначнай забароны на вылучэнне духавенствам сваіх кандыдатур на выбарах у органы прадстаўнічай улады».
«Я не магу быць прэзідэнтам,
але я магу прапанаваць нацыі вярнуць у выбарчыя бюлетэні пункт «Супраць усіх».Нацыя мае права і на такі выбар, калі ў яе няма выбару. Або на выбары прыйдзе на 12 мільёнаў рускіх людзей менш. Пакуль на 12 мільёнаў», — выказаўся ў сваім мікраблогу Ахлабысцін.
На мінулым тыдні Ахлабысцін выступіў у «Лужніках» з
0
0
0
0
0
0