Гэтым разам 20 верасня ў Гродзенскім абласным судзе адбудзецца разгляд яго касацыйнай скаргі — гэта 16 старонак дробным друкам, дзе падрабязна апісаны ўсе парушэнні права з боку КДБ і пракуратуры, паведамляе журналіст:

— Дастаткова доўга, як бачна, справа вісела ў паветры, таму што звычайна гэта разглядаецца на працягу месяца. Тут, па невядомых прычынах, прайшло ўжо колькі часу, таму я вельмі задаволены, што усё-ткі будзе гэты разгляд. Перш за ўсё таму, што пасля прысуд будзе ўжо правамоцны. На сённяшні моант я знаходжуся пад падпіскай аб невыездзе. Я — актывіст Саюза палякаў, як адзін з яго кіраўнікоў. Мне вельмі складана было тое, што я не мог удзельнічаць у мерапрыемствах, якія арганізаваліся па-за Гроднам. Пасля 20 верасня, незалежна ад таго, які будзе вынік, я змагу гэта рабіць.

5 ліпеня журналіст Анджэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Пачобута апраўдалі па частцы 1 артыкула 368 (абраза прэзідэнта Беларусі) і прызналі вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?