Краіна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу краін паводле ўзроўню разьвіцьця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў (ІКТ). Пра гэта сказана ў справаздачы «Вымярэньне інфармацыйнага грамадзтва: 2011 год», якую апублікаваў Міжнародны саюз электрасувязі (International Telecommunication Union).

Індэкс разьлічаны па 11 паказчыках, якія адлюстроўваюць прагрэс у галіне ІКТ, у прыватнасьці, доступ да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў, узровень разьвіцьця гэтых тэхналёгіяў, навыкі працы насельніцтва зь імі ды іншае. У справаздачы адзначаецца, што па выніках апошніх двух гадоў паляпшэньняў у індэксе ІКТ дамагліся Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Віетнам, Грузія, Расея і шэраг іншых краін.

З 2008 па 2010 год у рэйтынгу Беларусь перамясьцілася з 58-й на 52-ю пазыцыю. Наперадзе яе Расея (47), Латвія (40), Польшча (38), Літва (35). З усіх суседзяў адстае ад Беларусі толькі Украіна (62). Найлепшае становішча ў Рэспубліцы Карэі, скандынаўскіх краін, Кітая і Японіі. Найгоршае — у афрыканскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?