Купля валюты насельніцтвам па пашпарце будзе ўведзена ў Беларусі 1 кастрычніка, паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Купля валюты па пашпарце будзе ўведзена з 1 кастрычніка. Праграмнае забеспячэнне практычна гатова, але мы яго яшчэ не будзем тэставаць».

Ермакова адзначыла, што адзіная сістэма ўліку будзе ўведзена ва ўсіх банках.

Увядзенне нейкіх абмежаванняў па колькасці набытай валюты не плануецца.

На нарадзе 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка даручыў Нацбанку не пазней за кастрычнік увесці электронную сістэму ўліку куплі валюты па пашпарце, па кожным пакупніку персанальна, як гэта дзейнічае ў многіх краінах, у тым ліку ў Расіі.

«Пасля таго як гэтай валюты нахапаюцца, вобразна кажучы, усе, каму яна патрэбна, курс умацуецца да раўнаважнага. Так было ва ўсіх дзяржавах. І мы гэта забяспечым. Рэсурсы для гэтага ёсць», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, правіла, якое прадпісвае фіксаваць пашпартныя звесткі пры куплі валюты, было ўведзена ў Беларусі ў 1997 годзе і дзейнічала да лютага 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?