«Гэта неабавязкова будзе зарэгістраваная структура. У склад руху могуць уваходзіць з правам голасу больш як сто чалавек, якія прадстаўляюць любыя арганізацыі грамадскай і палітычнай скіраванасці, заводы, гаспадарчыя, спартыўныя і іншыя структуры. Пры гэтым згода начальніка арганізацыі не патрабуецца. Нам важныя рэальныя людзі», — паведаміўлідар ЛДП, старшыня каардынацыйнага камітэта «Народнага руху Беларусі» Сяргей Гайдукевіч.

Пры гэтым палітык лічыць «вельмі важным перахапіць тыя грамадскія арганізацыі, якія дзяржава хоча прыцягнуць для ўдзелу ў нейкім патрыятычным з’ездзе».

Паводле слоў Гайдукевіча, на апошнім пасяджэнні каардынацыйнага камітэта «Народнага руху Беларусі» прысутнічала 56 суб’ектаў. Аднак ён сказаў, што «пакуль не будзе называць канкрэтныя арганізацыі».

Гайдукевіч паведаміў, што асноўнай задачай «Народнага руху Беларусі» з’яўляецца пабудова «новай Беларусі».

«Сённяшняя ўлада стаіць ў паўсагнутым стане. Дзяржава павінна кіраваць свабоднымі людзьмі», — сказаў ён.

Палітык лічыць, што цяпер у грамадстве сфарміраваліся «тры калоны»: першая — віртуальная, якая падтрымлівае ўладу; другая — Гайдукевіча, якую «абралі ўсе, хто мае прарасійскі вектар»; трэцяя — «усе астатнія», якія так і не выбралі «нармальнага лідара».

Гайдукевіч таксама назваў тры асноўныя палажэнні палітычнай праграмы «Народнага руху Беларусі». Па-першае, «гэта непахіснасць суверэнітэту Беларусі». Па-другое, «асноўным стратэгічным вектарам з’яўляецца інтэграцыя з Расіяй, пераход на расійскі рубель у межах Мытнага саюза — гэта толькі ўмацуе суверэнітэт краіны». Па-трэцяе, «у выпадку прыходу да ўлады кожны чыноўнік павінен размаўляць на беларускай мове».

Гайдукевіч таксама паведаміў, што «хутка будзе абвешчана пра скліканне кангрэса «Народнага руху Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?