Маладыя людзі былі затрыманыя сёння раніцай — яны збіраліся вывесіць у Мінску некалькі нацыянальных сцягоў
у гонар 20-годдзяы прызнання бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Наста Палажанка і Уладзімір Яроменак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска. У другой палове дня суд Цэнтральнага раёна (суддзя Наталля Вайцяховіч) асудзіў Н.Палажанку асуджана да 11 сутак адміністрацыйнага арышту, а У.Яроменку — да 12 сутак, абвінаваціўшы ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавага мерапрыемства ч.3. арт. 23.34 КаАП РБ.

* * *

Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 снежня на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год. Уладзімір Яроменак за падзеі на Плошчы атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, але быў вызвалены 13 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?