Дзмітрый Канавалаў, галоўны абвінавачваны па справе тэракта, не быў варожы да ўлады. Пра гэта заявіў у судзе другі абвінавачаны, сябра Канавалава Уладзіслаў Кавалёў.
Кавалёў сказаў, што Канавалаў «ніколі не выказваў незадаволенасці Рэспублікай Беларусь, уладай у РБ, грамадзянамі РБ, не выказваў жадання нешта змяніць у краіне».