паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Нягледзячы на тое, што сёлета ў верасні цяпло вяртаецца ўжо другі раз, гэта яшчэ не класічнае бабіна лета, нязменнымі

атрыбутамі якога з’яўляюцца не толькі цёплае сонечнае надвор’е, але і лятаючае павуцінне, а таксама буйства асенніх фарбаў.

Звычайна бабіна лета пачынаецца пасля кароткачасовага пахаладання — у сярэдзіне або ў канцы верасня, а часам нават у пачатку кастрычніка. Праўда, прыкладна раз у 7 гадоў бабінага лета не бывае. Яно можа прадаўжацца ад некалькіх дзён да двух тыдняў і больш. У 1975 годзе бабіна лета ў Мінску пачалося 8 верасня і прадаўжалася цэлы месяц. Часам можна назіраць некалькі перыядаў бабінага лета. Напрыклад, у 1966 годзе першы цёплы перыяд быў з 12 па 18 верасня, другі — з 1 па 13 кастрычніка і трэці — з 16 па 25 кастрычніка. Восенню 2005 года было два перыяды бабінага лета — з 1 па 15 верасня і з 27 верасня па 7 кастрычніка.

У гэтым годзе бабіна лета ў Беларусі чакаецца ў канцы верасня — пачатку кастрычніка.

У Тлумачальным слоўніку Даля ў артыкуле пра бабіна лета сустракаецца такое паняцце, як 

маладое бабіна лета. Можна меркаваць, што цяпер у Беларусі ўстанавілася менавіта яно.

Феномен бабінага лета тлумачаць і з навуковага пункту погляду. Справа ў тым, што ў ходзе хімічнай рэакцыі раскладання хларафілу ў перыяд хуткага адначасовага пажаўцення лісця выдзяляецца вельмі вялікая колькасць цяпла.

Дарэчы, бабіна лета ёсць не толькі ў славян. У немцаў гэты час называецца «старэчым летам», у Францыі — «летам Святога Марціна», у Чэхіі — «павуцінным летам», а ў ЗША — «індзейскім летам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?