Стваральнікі сюжэту АНТ, прысвечанага выказванням Далі Грыбаўскайце ў адрас беларускай апазіцыі, выкарысталі музыку Лявона Вольскага. Гаворка ідзе пра песні «Сонца нам дапаможа» і «Я нарадзіўся тут» з альбому супольнага праекту «Я нарадзіўся тут».
Музыка ідзе фонам да мозгапрамывальных каментароў вядучага.
«У такім сюжеце выкарыстанне такой музыкі выглядае як здзек», — лічыць прадусар беларускіх музыкаў, кіраўнік
«Вядома, ніякага дазволу ў мяне ніхто не пытаў», — распавёў карэспандэнту «НН» Лявон Вольскі. Паводле яго словаў, цяпер ідзе пошук юрыста, які мог бы разабрацца з гэтым выпадкам выкарыстання недазволенай колькасці аўтарскага матэрыялу. «Парадаксальна, што
ў сюжэце ідзе гаворка пра тое, што «злодзей мусіць сядзець у турме», што трэба плаціць падаткі. І ў той самы час яго стваральнікі без дазволу выкарыстоўваюць чужую інтэлектуальную ўласнасць».
Названыя песні ва ўстаноўленым парадку зарэгістраваныя ў Камітэце па аўтарскіх правах.
«Хацелася б атрымаць нейкую кампенсацыю за маральныя страты. Тым больш, беларускі рубель умацоўваецца», — іранізуе Вольскі.
Гэта не першы раз, калі Вольскі фігуруе ў прапагандысцкіх перадачах БТ. У адным з ачарняльных фільмаў, прысвечаным гуртам з «чорнага спісу», гучаў фрагмент песні N.R.M. «Маё пакаленне». Словы «набыць бы даляры, прадаць бы рублі» стваральнікі фільму інтэрпрэтавалі як сведчанне прадажнасці беларускай апазіцыі.