У Люксембургу суд Еўрапейскага Саюза пацвердзіў, што герб былога СССР не можа рэгістравацца ў якасці гандлёвай маркі ў краінах-сябрах ЕС.

Са скаргай у суд звярнулася кампанія Couture Tech, якая спрабавала аспрэчыць вынесенае ў 2006 годзе рашэнне Еўрапейскай управы па гандлёвых марках, звязанае з забаронай на выкарыстанне аднаго з савецкіх сімвалаў.

Управа паказвала на тое, што ў шэрагу краінаў, якія знаходзіліся раней у сферы ўплыву СССР, у тым ліку ў Венгрыі, Латвіі і Чэхіі, савецкія серп і молат разглядаюцца як «сімвал тыраніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?