Губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Георгій Баос папярэдзіў расейскага прэм’ер‑міністра Фрадкова пра тое, што ў жыхароў Каралявеччыны пачаў фармавацца мэнталітэт адарванасьці ад Расеі. «Падсьвядома калінінградцы аддзяляюць сябе ад іншых рэгіёнаў Расейскай Фэдэрацыі, — канстатаваў ён. — Часьцяком можна пачуць фразу «я вяду бізнэс з Расеяй», як быццам Расея ёсьць іншай краінай. Гэтую тэндэнцыю неабходна пераламіць».

Каля 60% жыхароў Калінінградзкай вобласьці ніколі не былі ў іншых расейскіх рэгіёнах, аднак рэгулярна выяжджаюць у памежныя вобласьці Эўрапейскага зьвязу. «У нас высокая забясьпечанасьць насельніцтва аўтатранспартам: усяго гадзіна язды і ты ўжо за мяжой», — акрэсьліў сытуацыю губэрнатар.

Баос мяркуе, што трэба прымаць меры, каб заахвоціць калінінградцаў часьцей бываць на «матэрыковай Расеі». Ён лічыць, што з гэтай мэтай можна выкарысоўваць праграму «Мы — расейцы». Гэтая праграма рэалізуецца па даручэньні прэзыдэнта Расеі і прадугледжвае наведваньне падлеткамі Масквы, Санкт‑Пецярбургу, гарадоў «Залатога кальца» Расеі.

Паводле інфармацыі Страна.Ru

Фота В. А. Фунцікава, klgd.ru

Глядзі яшчэ:

Сяргей Мікулевіч. Эўрапейскі Картаген
Алесь Кудрыцкі. Востраў Калінінград
Юры Нуштаеў: «Адраджэньне Ўсходняй Прусіі»
Сяргей Пасько: «База рэспубліканцаў — прадпрымальнікі»
Лявон Гуменьнікаў. Мой Калінінград
Як паехаць у Каралявец
Ігар Лялькоў. Каралявец
Калінінградзкае Таварыства беларускай культуры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0