Баранавіцкія ўлады адмовілі актывістам грамадскай кампаніі «Баранавіцкім вуліцам імёны герояў нашага часу», у перайменаванні вуліцаў Войкава, Свярдлова і Арджанікідзэ імёнамі лётчыкаў-герояўУладзіміра Карвата, Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча.

Такі адказ атрымала ад чыноўнікаў гарвыканкама ініцыятарка кампаніі пенсіянерка Ганна Аніскевіч.

— 

У Беларусі жыхары пазбаўлены права на ўсялякую ініцыятыву, ня маюць права самым вырашаць якімі імёнамі будуць называцца вуліцы, на якіх яны жывуць,
 — кажа ініцыятарка. — 
Наменклатура жыве не будучым, а мінулым, таму і не жадае пераменаў у краіне і не хоча выхоўваць маладое пакаленне ў духу нацыянальнага патрыятызму на подзвігах беларускіх герояў нашага часу.
Ім больш мілыя забойцы сям’і расійскага цара Мікалая ІІ Свярдлоў і Войкаў, ды іншыя каты беларускага народа. Але прыйдзе час і жыхары рэалізуюць сваю ініцыятыву ў вольнай ад дыктатуры Беларусі. Спадзяюся, што дачакаюся гэтага часу, — упэўнена сказала Ганна Аніскевіч.

Нагадаем 24 жніўня Ганна Аніскевіч падала заяву ў гарвыканкам з ініцыятывай перайменавання вуліцаў горада імёнамі лётчыкаў-герояў.

Вуліцу імя Войкава яна прапаноўвала пераназваць у вуліцу імя Уладзіміра Карвата — першага Героя Беларусі; вуліцу Арджанікідзэ (на ёй жыве сям’я А. Жураўлевіча) пераназваць у вуліцу імя Аляксандра Жураўлевіча; вуліцу Свярдлова пераназваць у вуліцу імя Аляксандра Марфіцкага; вуліцу 50 гадоў ВЛКСМ — у вуліцу Авіятараў.

Пад грамадзкай ініцыятывай «Баранавіцкім вуліцам імёны герояў нашага часу» падпісалася 757 жыхароў горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?