Гульня прайшла ў сталіцы Латвіі 21 верасня.

Асноўны час і овертайм скончыліся ўнічыю 2:2 (0:1 — Кулакоў (Кітараў, 1.36). 1:1 — Озаліньш (М.Рэдліх, 21.47 — бол.). 1:2 — Піўка (Іргл, Корабаў, 34.18). 2:2 — Ф.Варг (Озаліньш, М.Рэдліх, 40.43 — бол.).

У серыі булітаў рыжане не здолелі закінуць ніводнай шайбы ў вароты Лаланда. У «зуброў» па шайбе закінулі Іргл і Плат. Трэцяя спроба мінчанам не спатрэбілася.

23 верасня «Дынама» згуляе ў гасцях з «Атлантам», 25-га — з ЦСКА, 27-га — са СКА.

Па вяртанні ў Беларусь першы матч у Мінску пройдзе 1 кастрычніка. Зноў — «Атлант».

Потым — «Амур» (4 кастрычніка), «Сібір» (6-га), «Металург» Навакузнецк (8-га) і заключны матч у Мінску «зубры» згуляюць з «Барысам» з Астаны (12 кастрычніка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?