Улада1818

Раманчук выходзіць з АГП

Выхад з партыі ён растлумачыў неабходнасцю «больш часу аддаваць экспертнай працы».

Яраслаў Раманчук напісаў заяву аб выхадзе з Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Як паведамілі ў прэс службе АГП, свой

выхад з партыі ён растлумачыў неабходнасцю больш часу аддаваць экспертнай працы. Рашэнне па заяве Раманчука яшчэ не прынята
, падкрэслілі ў партыі.

Ад красавіка 2000 года Яраслаў Раманчук з’яўляецца намеснікам старшыні АГП. У яго абавязкі ўваходзяць міжнародныя адносіны, эканамічныя праграмы, стратэгія развіцця. Аднак, як заявілі ў прэс-службе партыі,

пасля прэзідэнцкіх выбараў Раманчук свае абавязкі не выконвае.

Раманчук быў кандыдатам у прэзідэнты ад АГП на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. 20 снежня, на наступны дзень пасля жорсткага разгону мітынгу на плошчы Незалежнасці і арышту апазіцыйных дзеячаў, Раманчук склікаў прэс-канферэнцыю, на якой пракаментаваў тое, што адбылося. Ён заявіў, што дэманстрацыя планавалася на Кастрычніцкай плошчы як выключна мірнае выказванне думкі грамадзян.

«На жаль, падчас мітынгу Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Віталь Рымашэўскі заклікалі і павялі людзей на плошчу Незалежнасці. Там імі ж былі справакаваныя беспарадкі і ажыццёўлена спроба захопу будынка Дома ўрада. Пад пагрозай апынуліся жыцця тысячы чалавек», — сказаў Раманчук.

Ён публічна асудзіў заклікі да дзеянняў, якія парушаюць мірны характар ​​правядзення масавых акцый. «Падзеі ночы 19 снежня паставілі пад пагрозу жыцця людзей. Андрэю Саннікаву, падаграванаму яго жонкай Ірынай Халіп, вельмі хацелася сарваць крохкі дыялог, які зараджаўся паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю», — сказаў палітык.

Частка аднапартыйцаў Раманчука публічна асудзілі яго заяву.

Лідар партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы паводзіны Раманчука 11 красавіка, адразу пасля свайго вызвалення з СІЗА КДБ, адзначыў: «Яраслаў сказаў, што калі ён бы гэта не зрабіў, то была б фізічная расправа нада мной і іншымі людзьмі. Не ведаю, як бы я у гэтай сітуацыі дзейнічаў».

17 красавіка, размаўляючы з журналістамі падчас суботніка, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што «выпусціў з турмы Лябедзька па просьбе Раманчука».

На прэс-канферэнцыі ў красавіку Лябедзька таксама заявіў, што «Яраслаў

Раманчук не створаны для такіх кампаній, якія праводзяцца ў Беларусі
». «Я гэта цяпер разумею, і гэта недзе і мая віна, што я да канца не дадумаў, што можа быць вось такі сцэнар», — дадаў Лябедзька. Ён паведаміў аб намеры «перафарматаваць каманду». «Я павінен разумець, хто ёсць хто ў гэтай камандзе», — сказаў лідэр АГП.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы паразілі ўстаноўку «Іскандэр», што хацела нанесці ўдар па Кіеве3

Расійскія самалёты не знішчаныя, а пашкоджаныя падчас атакі, іх адновяць — намеснік міністра замежных спраў Расіі3

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне1

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі4

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць