Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў ураду актывізаваць перамовы з Міжнародным валютным фондам наконт новай праграмы супрацоўніцтва.

Пра гэта паведаміў 21 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік прэм’ер-міністра Сяргей Румас.

Ён зазначыў, што сёння дэлегацыя Беларусі вылецела ў Вашынгтон як для ўдзелу ў штогадовым сходзе МВФ, так і для правядзення перамоў па ацэнцы макраэканамічнай сітуацыі ў краіне.

«З тлумачэннямі аб мерах, якія прымаюць урад і Нацбанк для стабілізацыі сітуацыі»,
— дадаў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, «у многім каменем спатыкнення» пры абмеркаванні новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ была адсутнасць зразумелага курсаўтварэння, што не дазваляла Беларусі пачаць паўнацэнныя перамовы. З адкрыццём другой сесіі на біржы гэтая праблема «ў большай меры» здымаецца, МВФ станоўча ацэньвае крокі па ліквідацыі множнасці курсаў, сказаў Румас.

Ён паведаміў, што чарговая місія МВФ прыбудзе ў Беларусь 5 кастрычніка. «Гэта будзе місія па постпраграмным маніторынгу, разам з тым склад місіі і пералік пытанняў, якія будзем абмяркоўваць, дазваляюць казаць пра тое, што

практычна місія будзе працаваць над новай праграмай»,
 — растлумачыў віцэ-прэм’ер.

Румас звярнуў увагу, што

беларускія еўрааблігацыі зараз гандлююцца «на непрымальным узроўні» — прадаюцца з дысконтам 20%.
«І калі мы ўжо зрабілі крокі па аднаўленні даверу нацыянальных інвестараў, то з замежнымі інвестарамі сітуацыя значна цяжэйшая і нам трэба будзе прайсці больш доўгі шлях. І праграма з МВФ з’яўляецца самым хуткам шляхам вырашэння гэтых праблем», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер, дадаўшы, што па цяперашніх стаўках доступ да знешняга фінансавання як для банкаў, так і для прадпрыемстваў практычна закрыты.

Ён таксама сказаў, што сума запытванага крэдыту пакуль не можа быць названа. «Асноўным для нас з’яўляецца праграма і што ў ёй будзе запісана. Гэта прадмет сур’ёзных і працяглых перамоў. А сумы называюцца розныя: м

ы можам прэтэндаваць на фінансаванне ад 3 да 7 млрд. долараў»,
 — удакладніў віцэ-прэм’ер.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?