Мінскі «Сквіч» выйграў у гасцях у гродзенскага «Белкарда» — 2:1; абедзве каманды з першай лігі.

У Рэчыцы гулялі «Ведрыч», што прадстаўляе першую лігу, і «Ліда» з 2-й лігі. Каманда з захаду Беларусі перамагла 2:1.

У Мар’інай Горцы гулялі «Рудзенск» і «Клечаск» — каманды з першай лігі. «Клечаск» перамог 3:1.

«Нафтан» перамог ў першалігавага «Партызана» — 2:1.

У Салігорску сышліся «Шахцёр» і ўладальнік сёлетняга Кубка «Гомель». Асноўны і дадаткова час скончыўся з лікам 0:0. У серыі пенальці «Гомель» перамог 0:0.

У Гродне «Нёман» адпомсціў за суботнюю паразу мінскаму «Дынама» ў матчы чэмпіянату, выйграўшы з люстэркавым лікам 2:1.

Матчы «Дынама» Брэст — БАТЭ і «Мінск» — «Белшына» перанесеныя на 13 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?