З улікам прагназаваных тэмпаў інфляцыі да канца года ўрад Беларусі плануе прыняць дадатковыя крокі па падтрыманні даходаў бюджэтнікаў,

паведаміў 21 верасня на прэс-канферэнцыі намеснік прэм’ер-міністра Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час на разгляд кіраўніка дзяржавы будуць унесены прапановы аб павышэнні з 1 кастрычніка 2011 года тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы ў бюджэтнай сферы.

Пры гэтым Румас звярнуў увагу на тое, што ў кастрычніку адначасова з новай зарплатай будзе выплачана індэксацыя за верасень.

Апрача таго, з 1 лістапада ў бюджэтнай сферы будуць уведзены дадатковыя дыферэнцыяльныя даплаты па кожным з разрадаў адзінай тарыфнай сеткі. «Адпаведная норма аб увядзенні такіх даплат прадугледжана ў прапановах урада, якія ў комплексе будуць унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы», — паведаміў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, у выніку прыманых мер прагназуецца захаванне ў 2011 годзе рэальнай заработнай платы на ўзроўні 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?