Выйшаў у свет чарговы, 7—8 нумар часопіса «ARCHE» за гэты год, цалкам прысвечаны культуры святаў Беларусі у мінулым і ў сучаснасці. Нумар уклаў гісторык Зміцер Крывашэй.

Сённяшняе беларускае грамадства глыбока расколата, і ўнутры яго няма кансэнсусу па самых розных пытаннях, асабліва датычных ідэйна-духоўнай сферы. Яскравае выяўленне гэты раскол знаходзіць і ў стаўленні да адзначання святочных і памятных датаў. Адныя і тыя ж самыя даты могуць аднымі людзьмі ўспрымацца як важныя і нават святыя, другімі — як нікчэмныя і маральна непрымальныя. Адзінага, безумоўна прыманага ўсім грамадствам хоць бы ў сваёй аснове святочнага каляндара, сёння ў Беларусі фактычна няма. Гэта, праўда, зусім не адмяняе таго, што святкаваць беларусы ў бальшыні сваёй любілі і любяць, выяўляючы гэта ў самых розных, часта вельмі арыгінальных формах.

Любая традыцыя не ўзнікае на пустым месцы. У формах правядзення сучасных святаў у Беларусі могуць адначасова спалучацца і колішняя традыцыйная вясковай абраднасць, і хрысціянскія традыцыі, і святы, вытокі якіх карэняцца ў камуністычнай ідэалогіі. Уплывае на працэс фармавання святочных традыцый і нацыянальная ідэалогія — для многіх беларусаў набылі немалое значэнне беларускія святы, звязаныя са знакавымі падзеямі нацыянальнай гісторыі накшталт Дня Волі (абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі), Дня Герояў (гадавіна Слуцкага паўстання), Дня беларускай вайсковай славы (гадавіна Аршанскай бітвы) і інш.

Традыцыйныя вясковыя і местачкова-гарадскія святочныя традыцыі ў Беларусі, святочная культура элітаў і нізоў, традыцыі святкавання, распаўсюджаныя ў асяроддзях нацыянальных і рэлігійных меншасцяў Беларусі, афіцыёзныя святкаванні і нараджэнне новых традыцый у супрацьвагу ім — усе гэтыя і іншыя праблемы знайшлі сваё адлюстраванне на старонках новага нумара «ARCHE».

Увага: Гэты нумар можна замовіць! Цана нумару — 15 тыс. рублёў (разам з коштам перасылкі на тэрыторыі Беларусі).

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэньнем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас [email protected]. Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар вашага кантактнага тэлефона.

Увага: у полі "Тэма ліста" пазначайце -- “Свята”.

Нумар будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас. Цана 15 тыс. фіскаваная – за саму дасылку ня трэба будзе дапчаваць.

Чакаем вашых замоў!

E-mail для даведак – [email protected]

Змест новага нумару

Зміцер Крывашэй. Праз свята — да душы.

Аляксандра Верашчагіна. Фармаванне хрысціянскіх святочных традыцый у Беларусі ў Сярэднявеччы (ХVI—ХVII стст.).

Наталля Сліж. Граць вяселле па-шляхецку.

Крыніцы для рэканструкцыі шляхецкага вяселля.
Рэканструкцыя абрадаў шляхецкага вяселля.
Заключэнне.

Ганна Паўлоўская. «Пры гучным стралянні з гарматаў…» Cвяткаванні ў Гародні ў другой палове XVIII ст.

Функцыі і тыпы святаў.
Віды гарадзенскіх святаў.
Абавязковыя элементы ўрачыстасцяў.
Удзельнікі святаў.
Расклад правядзення свята.
Тапаграфія святаў.
Элементы святаў
Прамовы. Паэзія
Музыка
Феерверкі, ілюмінацыі, гучныя стралянні
Баль
Заключэнне

Вольга Сабалеўская. Святочная культура габрэяў беларускай часткі мяжы аселасці ў ХІХ — пачатку ХХ ст.

Сакральнасць габрэйскага свята.
Земляробчы характар.
Святочныя рытуалы
Гістарызм.
Сямейны характар святкавання.
Сацыяльны сэнс габрэйскіх святаў.
Карнавальнасць.
«Свята чакання свята».
Святочная вопратка.
Святочная ежа.
Святочнае баўленне часу.
Трансфармацыя габрэйскіх святаў.

Іна Соркіна. Святочная культура мястэчак Беларусі.

Кірмашовае свята.
Поліфанічнасць святочнай культуры мястэчак.

Людміла Рогач. «У карчме — нараджалі й жанілі…».

Вольга Папко. Балі і прыёмы ў культуры беларускай шляхты ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў.

Свецкі каляндар.
Запрашэнне на баль.
Бальная зала.
Бальныя танцы.
Мода і аксесуары для балю.
Паводзіны на балях і манеры.
Адлюстраванне свецкага жыцця ў прэсе.
Заключэнне.

Аляксандр Фрыдман. Менск у пачатку кастрычнiка 1942 года: «першыя вольныя дажынкi».

Напярэдаднi дажынак.
Менск. 4 кастрычнiка.
Беларусь святкуе дажынкi
Рэха дажынак
Заключэнне

Ян Шумскі. Рэлігійныя святы на захадзе Беларусі ў пасляваенны перыяд. Cучаснасць

Алег Латышонак. Святы БНР учора і сёння.

Арсень Сівіцкі. Беларускі святочны каляндар: афіцыйны і неафіцыйны
Афіцыйны (дзяржаўны), неафіцыйны і нацыянальны календары
Культурныя функцыі свята
Каляндар як механізм сімвалічнага гвалту
Каляндар як фіксацыя ўзвышанага гістарычнага вопыту

Таццяна Кухаронак. Cвята ў кантэксце традыцыйнай культуры беларусаў.

Адносіны да свята.
Падрыхтоўка да свята.
Сімвалы свята.
Змест свята.
Стравы.Цуд на свята.

Таццяна Валодзіна. Лекавальная магія ў кантэксце каляндарнага свята.

Свята — дзіва — дарунак.
Свята — забароны — магія.
Свята — птушкі — здароўе.
«Сваё» свята — крыніцы — камяні.
Свята і асоба (знахар).

Ірына Махоўская. Абрадавае застолле ў традыцыйнай беларускай культуры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0