пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

«На сёння яшчэ дакладна не вядома, куды Змітра перавядуць, гэта стане вядома ў найбліжэйшыя дні, — сказала Лойка. — Ёсць чатыры варыянты калоній, куды яго могуць адправіць: Глыбокае, Мазыр, Ваўкавыск або Івацэвічы».

Паводле слоў Лойкі, адвакат Дашкевіча збіраецца сустрэцца з ім, як толькі яго перавядуць у калонію. Адвакат мяркуе, што ў сувязі з пераводам у іншае месца адбывання пакарання Дашкевіч мог спыніць галадоўку, якую ён пачаў 13 верасня ў знак пратэсту супраць умоў утрымання канкрэтна ў горацкай калоніі.

Аб тым, што Дашкевіча пераводзяць у іншую калонію, стала вядома вечарам 20 верасня. У той жа дзень яшчэ адзін палітзняволены, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў, быў пераведзены з наваполацкай калоніі ў бабруйскую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?