Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся сёння са старшынёй праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам.

Бакі прадоўжылі перагаворы па пытаннях фарміравання цэн на газ для Беларусі з 2012 года і тарыфаў на транспарціроўку газу па беларускай тэрыторыі. У час сустрэчы былі таксама закрануты некаторыя аспекты цэнаўтварэння на газ для Беларусі з 2015 года, калі Расія плануе выйсці на роўнадаходную цану для ўнутраных і знешніх спажыўцоў.

Асобную ўвагу Міхаіл Мясніковіч і Аляксей Мілер удзялілі абмеркаванню міжурадавага пагаднення аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз». Цяпер праект пагаднення знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.

Згодна з дасягнутымі ў ліпені дамоўленасцямі,

вырашэнне пытанняў па ўмовах паставак і транзіту расійскага газу ўвязваецца з набыццём «Газпрамам» 50 працэнтаў акцый «Белтрансгаза».

У жніўні бягучага года старшыня ўрада Расіі Уладзімір Пуцін паставіў задачу Міністэрству энергетыкі Расіі і ААТ «Газпрам» аператыўна выдзеліць паніжаючы інтэграцыйны каэфіцыент для цаны паставак расійскага газу ў Беларусь.

Кантрактная цана на пастаўляемы ААТ «Газпрам» у Беларусь прыродны газ у трэцім квартале бягучага года складае з $279,16 за 1 тыс. куб.м. Пры захаванні цаны на нафту на бягучым узроўні цана на газ для Беларусі ў чацвёртым квартале 2011 года можа ўзрасці да $307 за 1 тыс. куб.м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?