У ноч з 22 на 23 студзеня невядомымі нацыянал-бальшавікамі было атакаване пасольства Латвіі ў Менску. Нацболы зблыталі яго з эстонскім генконсульствам, што да нядаўняга часу знаходзілася ў гэтым будынку.

Будынак пасольства быў закіданы пляшкамі з чорнай фарбай, а на тэрыторыі пасольства былі раскіданыя ўлёткі з заклікамі да эстонскага ўраду адмовіцца ад зносу савецкіх помнікаў.

Раней, 18 студзеня, гэткім самым чынам было апаганенае пасольства Эстоніі ў расейскім Санкт-Пецярбургу.

Фрагмэнт мапы з пазначэньнем знаходжаньня пасольства Эстоніі (Дарашэвіча, 6а) зроблены на аснове праграмы CityInfo вытворчасьці кампаніі ЛБЛ-Інвэст

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?