якія знялі дзеянні Дзмітрыя Канавалава.

У судзе прадэманстравалі, як Канавалаў ездзіў на разведку да месца будучага выбуху. У прыватнасці, відаць,

як ён ідзе па тунэлю з «Купалаўскай» на «Кастрычніцкую» і прыпыняецца на выхадзе з яго, глядзіць на будучае месца закладкі бомбы.
Пакідаючы станцыю, ён таксама абарочваецца. «Выбраў для сябе бяспечнае месца», — пракаменціраваў дзяржабвінаваўца.

Акрамя таго, сёння былі прадстаўлены кадры з запісу сістэмы відэанагляду, зробленыя раніцай 10 красавіка на чыгуначным вакзале ў Віцебску. На іх адлюстраваны Канавалаў з сумкай. З відэазапісу зразумела, што ён у той дзень некаторы час знаходзіўся на вакзале, выпіў нейкі напітак, верагодна, каву або чай. Потым Дзмітрый узяў сумку і пайшоў да выхаду. Сумка была з надпісам West. Менавіта пра такую сумку гаварыў у сваіх паказаннях Кавалёў.

«Даволі важкая, цяжкая сумка, яму даводзіцца нахіляцца, каб несці»,
 — адзначыў пракурор у час дэманстрацыі запісаў.

Паказалі ў судзе і кадры з вакзала «Мінск-Пасажырскі», зробленыя таксама 10 красавіка.

На іх відаць, як Канавалаў ідзе з сумкай, выйшаўшы з цягніка. У тым ліку ён ідзе па падземным пераходзе.
Паказаны і кадры са станцыі «Кастрычніцкая», калі з цягніка, які прыехаў з боку «Плошчы Леніна», выходзяць Канавалаў і Кавалёў. Потым яны ідуць на станцыю «Купалаўская». Відаць, як Кавалёў дапамагае несці ўсё тую ж сумку.

На станцыі «Купалаўская» абодва селі на цягнік, які ехаў у бок «Фрунзенскай». Таксама былі паказаны кадры, дзе яны выходзяць на «Фрунзенскай»

і разам нясуць сумку.

У зале суда была паказана здымка розных камер нагляду, зробленая з розных вуглоў. Кадры адзначаны таймерам, стаіць дата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?