Вольга Захаркава сёння падчас допыту на працэсе Канавалава-Кавалёва заявіла, што яе

«сястру знайшлі ў тры гадзіны начы [12 красавіка]. Апошняй знайшлі. Выбухам яе выкінула на рэйкі. Па ёй цягнік праехаў… Папалам пераехала.

У мяне ёсць прэтэнзіі да метрапалітэна. (…) Машыніст пытаўся, ці ехаць. Дыспетчар даў такую каманду. Навошта ён паехаў?», -- цытуе В.Захаркаву kp.by.

Гэты факт, якія адкрыўся падчас суда, пярэчыць ранейшым заявам аб тым, што ўсе ахвяры тэракту былі вынесеныя з станцыі ў бліжэйшыя пасля выбуху гадзіны.

Не выключаем, што гісторыя з познім вынасам целаў спрычынілася і да блытаніны ў гісторыі Марыны Шубіч.
Нагадаем, што СМІ паведамілі, што параненую дзяўчыну знайшлі толькі позна ўвечары, такую інфармацыю распаўсюдзіла сяброўка Марыны. Пазней, аднак, бальніца засведчыла, што дзяўчына паступіла разам з іншымі параненымі.

Пасля выбуху на «Кастрычніцкай» 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка быў на месцы трагедыі ўжо праз дзве з паловай гадзіны пасля яе. Прычым у метро ён спусціўся разам са сваім малым сынам Колем.

У красавіку блогеры апублікавалі невядомыя раней здымкі і відэа з эпізоду наведвання метро прэзідэнтам.

На фота відаць, што

Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэнні высокіх чыноўнікаў аглядае месца тэракту, калі там яшчэ ляжаць нежывыя людзі.
Колю, напэўна, да гэтага месца не падпускалі.

Імаверна, целы нежывых людзей пакінулі на месцы ў інтарэсах следства, аднаўлення карціны падзей.

Мы адрэтушавалі здымак: целы нябожчыкаў размытыя.

Аляксандр Лукашэнка аглядае месца трагедыі. Мы адрэтушавалі здымак: целы нябожчыкаў размытыя.

Аляксандр Лукашэнка аглядае месца трагедыі. Мы адрэтушавалі здымак: целы нябожчыкаў размытыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?